Шыфр
711Е000001_4_19
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Складаецца з 5 будынкаў, якiя шчыльна прымыкаюць адзiн да аднаго i ўтвараюць адзiны комплекс. Першы будынак з правага краю трохпавярховы з мансардамі (трэці паверх надбудаваны), прамавугольны ў плане. Накрыты вальмавым дахам з вокнамi- люнетамi. Галоўны і бакавы фасады падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. На другім паверсе вокны дэкарыраваны прамымі сандрыкамі, і на галоўным фасадзе падаконнымі нішамі. Дваровы фасад вырашаны спрошчана, прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. Завершаны фасады карнізам.Другi будынак двухпавярховы з мансардай прамавугольны ў плане. Накрыты двухсхiльным дахам з люкарнамі. Асіметрычна размешчана арка праезда. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. З правага боку ад аркі аконныя праёмы на другім паверсе дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Завершаны фасад карнізам. З боку дваровага фасада існуюць бакавыя крылы. Над дваровым паўднёвым крылом надбудаваны мансардны паверх. Цэнтральнае дваровае крыло прыбудавана пазней. Дваровыя фасады пазбаўлены дэкору. Трэцi будынак двухпавярховы з мансардай. Накрыты двухсхiльным дахам з люкарнамі. З правага краю фасада размешчаны арачны праезд. Галоўны фасад падзелены цягай, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, на другім паверсе з сандрыкамі. Завершаны карнізам. Дваровы фасад спрошчаны, без дэкору. Чацвёрты будынак трохпавярховы з мансардай, прамавугольны ў плане. Накрыты двухсхільным дахам. З левага краю фасада існавала праезная арка (цяпер зроблены дзвярны праём). Галоўны фасад падзелены міжпаверхавымі і падаконнымі цягамі. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, на першым і трэцім паверхах дэкарыраваны сандрыкамі. Сіметрычна на другім і трэцім паверхах размешчаны балконы. Завершаны фасад карнізам. Дваровы фасад падзелены цягамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі. Пяты будынак размешчаны з водступам ад лініі забудовы. Трохпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад стылізаваны пад гістарычную забудову. Фасадная плоскасць падзелена цягамі, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе ў ліштвах з сандрыкамі.