Шыфр
711Е000001_4_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак (форма плана блізкая да паралелаграма). Накрыты двухсхільным чарапічным дахам з люкарнамі на галоўным і дваровым фасадах. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Сцяна першага паверха прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі вітрын у драўляных разных ліштвах з прамымі сандрыкамі і ў цэнтры дзвярным праёмам галоўнага ўвахода. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. Завершаны фасад шматслойным карнізам. Дваровы фасад вырашаны спрошчана: прарэзаны дзвярным і лучковымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам. Паўночны тарцовы фасад завершаны разарваным трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху, члянёны ў цэнтры прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Два праёмы замураваны, замест іх зроблены нішы. Тарцовым паўднёвым фасадам будынак прымыкае да суседняга дома № 7. Першапачатковая планіроўка не захавана.