зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_4_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1878 - 1884 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Трохпавярховы з мансардай (трэці паверх надбудаваны пазней), трапецападобны ў плане будынак. З боку дваровага фасада мае 2 невялікія рызалiты. Галоўны фасад раскрапаваны лапаткамі: на другім паверсе плоскімі, на трэцім -- руставанымі. На 1-м паверсе асіметрычна размешчана арка праезда. Сцяна першага паверха злева ад аркі члянёна высокімі вокнамі вітрын і дзвярным праёмам у драўляных разных ліштвах, справа ад аркі -- два прамавугольныя аконныя праёмы ў прафіляваных ліштвах. На 2-м паверсе вокны маюць лучковы абрыс, дэкарыраваны ляпнымі пластычнымі абрамленнямі і падаконнымі філёнгамі геаметрычнай формы. Сіметрычна размешчаны 3 балконы з металічнымі агароджамі. На 3-м паверсе прамавугольныя ў простых ліштвах вокны падкрэслены падаконнай цягай. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавымі цягамі, завершаны карнізам. З левага боку да тарцовага фасада прымыкае дом № 13. Тарцовы фасад з правага боку ўяўляе глухую сцяну, завершаную двухсхільным шчытом. Тыльны фасад вырашаны гладка, завершаны карнізам, над уваходамі -- прамыя сандрыкі. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральны рызаліт на дваровым фасадзе накрыты вальмавым дахам, бакавы -- аднасхільным дахам. Першапачатковы выгляд будынка зменены ў выніку пазнейшых рамонтаў і рэканструкцый. Драўляныя вітрынныя абрамленні, агароджы балконаў і вароты выкананы ў 1980-я гг., іх малюнак стылізаваны пад вырабы канца 19 ст.