зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_5_15

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1894 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Вуліца Замкавая адносіцца да найбольш старажытных вуліц горада. Гэта была галоўная вуліца дзяцінца, якая праходзіла ў яго цэнтры з усходу на захад і ўпіралася ў вал. У 18 ст. у выніку страты Мінскім замкам абарончых функцый, вул. Замкавая паступова пачала развівацца ў заходнім напрамку. Праектныя планы г. Мінска першай паловы 19 ст. замацавалі трасіроўку заходняга адрэзку вуліцы. Да нашага часу ўсходні адрэзак старажытнай вуліцы не захаваўся. Большасць будынкаў была разбурана ў гады Вялікай Айчыннай вайны, рэшткі забудовы і планіровачная структура знішчаны пры будаўніцтве Паркавай магістралі (пр. Машэрава, цяпер пр. Пераможцаў).

Двухпавярховы з мансардным паверхам, чатырохвугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Фасад члянёны лучковымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, на другім паверсе аконныя праёмы дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай і цягай пад вокнамі другога паверха. Дваровы фасад вырашаны спрошчана, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Мансардны паверх аддзелены карнізам.