711Е000001_5_31
Шыфр
711Е000001_5
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён
Датаванне
XІI – першая палова ХІХ ст.
Ракаўскага прадмесце з"яўляецца часткай комплекснага помніка гісторыі і горадабудаўніцтва -- гістарычнага цэнтра г. Мінска. Ракаўскае прадмесце пачало фарміравацца ў 12-13 стст., у 16 ст. мела ўжо развітую сістэму вуліц.
Драўляная адна-, двухпавярховая забудова месцілася па вулачках Замкавай, Нова-Мясніцкай, Ракаўскай, Уваскрэсенскай, потым Няміга-Ракаўскай і Вялікай Татарскай. Пасля знішчальнага пажару 21 чэрвеня 1861 г. пастановай Думы Ракаўскае было аднесена да “каменных кварталаў”. І драўляная забудова прадмесця паступова аднаўляецца ўжо мураванай. Характэрным прыёмам становіцца аздабленне галоўных уваходаў пілястрамі, а фасадаў - завяршальнымі развітымі карнізамі ці атыкамі, аконнымі сандрыкамі і карункавымі балкончыкамі. Пры ўсёй разнастайнасці стылёвых формаў і архітэктурных дэталяў забудова становіцца гарманічнай і цэльнай. Шчыльнасць яе разбіваецца праезнымі аркамі і завулачкамі.
Тэрытарыяльна Ракаўскае прадмесце дапоўнілася з пачатку 17 ст. пасяленнем татар. З 1506 г., пасля бітвы пад Клецкам, сфарміравалася Татарская слабада. І на працягу наступных часоў да пачатку 17 ст. ужо канчаткова была створана вулічная сетка гэтай часткі горада. Напрыканцы 19 ст. на развіццё Ракаўскага прадмесця значна паўплывала зараджэнне прамысловасці, будаўніцтва шпалерных і абутковых фабрык, пякарняў і хлебзавода. А ў гады вайны гісторыя прадмесця была азмрочана трагедыяй размешчанага тут Мінскага гета. З 1987 г. распачата рэканструкцыя будынкаў Ракаўскага прадмесця.
711Е000001_5_31
711Е000001_5_29
711Е000001_5_27
711Е000001_5_15
711Е000001_5_6
711Е000001_5_10
711Е000001_5_14
711Е000001_5_13
711Е000001_5_35
711Е000001_5_9
711Е000001_5_11
711Е000001_5_12
711Е000001_5_21
711Е000001_5_23
711Е000001_5_28
711Е000001_5_2
711Е000001_5_17
711Е000001_5_18
711Е000001_5_19
711Е000001_5_20
711Е000001_5_22
711Е000001_5_25
711Е000001_5_30
711Е000001_5_32
711Е000001_5_34
711Е000001_5_26
711Е000001_5_33
711Е000001_5_16
711Е000001_5_1
711Е000001_5_4
711Е000001_5_3
711Е000001_5_5
711Е000001_5_7
711Е000001_5_8
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён