Шыфр
711Е000001_5_17
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Ракаўская, 12
Апісанне
Будынак размешчаны на тэрыторыі Ракаўскага прадмесця, якое з"яўляецца часткай комплекснага помніка гісторыі і горадабудаўніцтва -- гістарычнага цэнтра Мінска. Будынак, быў узведзены ў 1889-1890 гг. як жылы дом на ўчастку М. Рабіновіча. У матэрыялах інвентарызацыі квартала за 1910-1913, 1916-1920 гады даны будынак апісаны як мураваны двухпавярховы жылы дом. Акрамя таго на пляцы М. Рабіновіча існавалі мураваны двухпавярховы флігель (захаваўся) і мураваны гаспадарчы будынак.У 1998 г. будынак быў рэканструяваны з прыстасаваннем пад адміністрацыйную функцыю. Пад час рэканструкцыі зменена ўнутраная планіроўка. Будынак двухпавярховы з мансардным паверхам і сутарэннем, у плане чатырохвугольны з невялікікмі ўваходнымі тамбурамі на дваровым фасадзе. Мае сiметрычнае аб'ёмна-прасторавае вырашэнне. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана парталам-аркай увахода (першапачаткова быў арачны праезд у двор). На дваровым фасадзе праезд абазначаны арачнай нішай, у якой таксама зроблены ўваход. Галоўны фасад чляніцца міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам з сухарыкамі. Аконныя праёмы лучковыя без ліштваў, на другім паверсе -- дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Дваровы і тарцовы фасады вырашаны плоскасна.