зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_5_22

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Ракаўская, 16

Датаванне

1899 - 1900 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак складаецца з двух розначасовых аб'ёмаў (гістарычнага і адноўленага), аб'яднаных праезнай аркай і пераходам-галерэяй над ёй. Гістарычны будынак -- мураваны двухпавярховы з падвалам і мансардай трапецападобны ў плане. Да дваровага фасада прымыкае невялікая прыбудова. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі мансарды, прыбудова - аднасхільным. Галоўны фасад нетынкаваны, абліцаваны чырвонай цэглай, архітэктурны дэкор выкананы з лякальнай цэглы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.