зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_5_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Ракаўская, 19

Датаванне

1890 - 1981 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Дом № 19 з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры канца 19 ст.

Былы жылы дом уваходзіць у склад забудовы Ракаўскага прадмесця — неад’емнага элемента гістарычнага цэнтра г. Мінска. З’яўляецца прыкладам грамадзянскай архітэктуры другой паловы XIXст. Захаванню падлягае аб ’ёмна-прасторавая кампазіцыя і архітэктурнае рашэнне фасадаў.

Двухпавярховы з сутарэннем прамавугольны ў плане будынак мае невялікую прыбудову для лесвічнай клеткі з боку дваровага фасада. Накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна, мае сціплае архітэктурнае рашэнне. Паверхі падзелены тонкай цягай. Аконныя праёмы лучковага абрысу без ліштваў аздоблены на першым паверсе лучковымі, на другім -- прамымі сандрыкамі. Вуглы будынка акцэнтаваны слаба выражаннымі лапаткамі. Фасадная сцяна завершана шматслаёвым карнізам.