Шыфр
711Е000001_5_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Ракаўская, 20/15
Датаванне
1899 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Двухпавярховы з подвалам вуглавы Г-падобны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады мураваныя з чырвонай цэглы пад расшыўку, нетынкаваныя, пластыка выразная, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі з выкарыстаннем лякальнай цэглы. Вуглавая частка будынка зрэзана, акцэнтавана фігурным пластычным атыкам і балконам на другім паверсе. На першым паверсе знаходзіцца дзвярны праём увахода ў магазін. Дзверы філянговыя з фрамугай. Аконны і дзвярны праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, замковым каменем, сандрыкамі. Фасадная плоскасць фланкіравана лапаткамі, грані якіх на ўзроўні другога паверха вымураваны з лякальнай цэглы.