Шыфр
711Е000001_5_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 - 1953 гг.
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Мінска, у так званым Ракаўскім прадмесці. Фарміруе забудову вул Віцебскай. Квартал, у якім знаходзіцца будынак № 21, быў сфарміраваны на заходняй ускраіне Ракаўскага прадмесця. Граніцамі квартала з'яўляліся вуліцы: Нова-Раманаўская, Юр'ева-Завальная, Ракаўская, Няміга-Ракаўская (альбо вул. Васкрасенская), Нямігскі завулак.
Двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны стрымана.