Шыфр
711Е000001_5_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1898 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак размешчаны ў т.з. Ракаўскім прадмесці ў складзе гістарычнага цэнтра г. Мінска - помніка горадабудаўніцтва 11 - 20 стст. Участак, на якім ён пабудаваны, знаходзіўся ў квартале, сфарміраваным у 16 - пачатку 17 ст. на заходняй ускраіне Ракаўскага прадмесця. Гісторык Р.Баравы выказаў меркаванне, што будынак мог быць заезным домам з карчмой. Будынак быў пашкоджаны пажарам і ў 1874 г. Будаўніцтва флігеля было завершана ў 1898 г. З 1906 г. участак з забудовай належаў "Талмуд-Торы" - рэлігійнаму вучылішчу па вывучэнні законаў іудзейскай веры і асноў яўрэйскай граматы. У доме налічвалася восем класных пакояў і настаўніцкі пакой. У далейшым будынак таксама выкарыстоўваўся вучэбнымі ўстановамі. У 1930-я гг. ён належаў Мінскаму дашкольнаму педтэхнікуму, затым БДУ (біялагічны корпус). Найбольш верагодна, што ў 1920 - 1930-я гг. да левага тарца будынка быў прыбудаваны дадатковы аб'ём, які парушыў першапачатковую сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада. Пасля Вялікай Айчыннай вайны рэшткі дома, што стаяў па лініі вуліцы, былі разабраны і ў пачатку 1950-х гг. на гэтым месцы пабудаваны новы будынак № 21. Будынак двухпавярховы на цокалі, прамавугольны ў плане з бакавым рызалітам на дваровым фасадзе. Пад паўднёвай часткай дома існуе невялікі падвал. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады не тынкаваныя, пафарбаваныя па цэгле. Пластыка фасадаў стрыманая, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.