зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_5_5

Катэгорыя каштоўнасці

Датаванне

к. XIX ст.

Стыль

без выразных стылёвых прыкмет

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным квартале, які па адміністрацыйным дзяленні г. Мінска ў канцы 19 - пачатку 20 ст. атрымаў парадкавы № 24. Квартал непасрэдна прымыкае да Замчышча з паўднёвага, паўднёва-заходняга і заходняга бакоў і з'яўляецца асноўным кварталам т.з. Ракаўскага прадмесця. Тэрыторыя квартала пачала фарміравацца ў 12-14 стст. як неўмацаваны пасад паміж Замкам і дарогай на Ракаў (цяпер вул. Ракаўская). Мураваная забудова была сфарміравана ў другой палове 19 - пачатку 20 ст. Вуліца Вызвалення, на якой знаходзіцца дом № 3, у мінулым называлася Васкрасенскай (ад назвы царквы) і звязвала вул. Ракаўскую з вул. Замкавай. Двухпавярховы з мансардным паверхам трапецападобны ў плане будынак. Пад часткай дома існуе падвал. Дах двухсхільны з вокнамі мансарды. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.