зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Вуліца Вызвалення адносіцца да найбольш старажытных вуліц Мінска. У дакументах 18 - 19 стст. згадваецца як вул. Уваскрасенская. Злучала раён Нямігі з татарскім пасяленнем, так званым "Татарскім канцом". Назву вуліца атрымала ад Уваскрасенскай царквы, узнікшай тут у канцы 15 - пачатку 16 ст. і праіснаваўшай да 1856 г. Забудова вуліцы, якая сфарміравалася ў 19 ст., яшчэ захоўвалася ў 1940-50-я гг. Да нашага часу на заходнім баку вуліцы захаваліся толькі дамы № 6 і 6а, аб'яднаныя цяпер пад адным № 6. Будынак № 6 складаецца з двух рознавялікіх і розначасовых аб'ёмаў, узведзеных з невялікай розніцай у часе. У Вялікую Айчынную вайну будынкі захаваліся. У пасляваенны час выкарыстоўваліся як жылыя дамы. Мураваны трохпавярховы дом трапецападобны ў плане, фасады вырашаны спрошчана, прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. На другім паверсе меўся балкон. Паўночны аб'ём двухпавярховы: першы паверх мураваны, другі драўляны. На першым паверсе з левага краю фасада размешчана праезная арка. 

Па матэрыялах даследавання Р. Баравога.