Шыфр
112Е000002_102
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 31
Датаванне
1928 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём накрыты невысокім вальмавым дахам. Будынак размешчаны ў гістарычным квартале № 33, на дзялцы № 3. Да 1926 года дзялка не забудоўвалася. У 1921 годзе дзялка № 3 на рагу вуліц Зыгмунтоўска і Сянкевіча належыла нейкаму Зямбужаву і выкарыстоўвалася ў якасці агарода. У 1922 годзе дзялку заарандаваў Янкель Сапіра (1500 м2). На прыканцы 1922 года плацам валодае Жазэфа Більчэўска, якая ў тым жа годзе прадае дзялку Дзіяне Мацкевіч. Згодна з рашэннем Магістрата Брэста- над-Бугам будынак здадзены ў эксплуатацыю 11 верасня 1928 года. Да 1939 года ў доме кватаравалі ў асноўным урачы Яўрэйскай бальніцы, сярод якіх быў вядомы ўрач Сямеон Маўзон.
Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года.
З пачатку 1950-х і па сённяшні дзень будынак выкарыстоўваўся выключна пад медыцынскія ўстановы. Другі паверх да 1963 года выкарыстоўваўся пад жыллё.