зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гістарычны цэнтр г. Брэста: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт

Гістарычны цэнтр г. Брэста: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Е000002

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст,

Датаванне

ХІХ - пач. ХХ стст.

Стыль

Рысы традыцыйнай гарадской гаспадарчай забудовы пачатку XX ст.

Апісанне

Брэсцкі гістарычны цэнтр, помнік горадабудаўніцтва ХІХ-ХХ стст. Уключае фрагменты мураванай забудовы - помнікі гісторыі і архітэктуры. Займае тэрыторыю, абмежаваную вуліцамі Арджанікідзе (былая Садовая), Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (Каштанавая алея, вул. Каштанавая), Наганава (Станевіча, Стаханава), пр. Машэрава (Цярэспальская, Фаміна) і Куйбышава (Мікалаеўская, Доўгая). Як горадабудаўнічая структура закладзена ў 1830-я гг. з узвядзеннем на тэрыторыі старажытнага горада Брэсцкай крэпсці, фарміравалася за 2 км на ўсход ад яе. Складалася з фарштатаў. Найбольшае развіццё атрымаў Кобрынскі фарштат, які меў амаль прамавугольную планіровачную структуру. Прадугледжаны асаблівы рэжым яго рэканструкцыі, захавання і строгай забудовы, стварэнне ахоўных тэрыторый. Кобрынскі фарштат займае групу кварталаў, абмежаваны вуліцамі Гогаля (Сярэдняя, Касцюшкі) і пр. Машэрава. Першапачаткова быў забудаваны 1 - 3-павярховымі жылымі дамамі, большасць якіх разбураны ў 1915-18 гг., адноўлены ў 1921-39 гг. У 1950-80 гг. сярод ранейшай гістарычнай забудовы ўзводзіліся асобныя шматпавярховыя будынкі. Галоўная вуліца - Савецкая (Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага). Паралельныя ёй вуліцы 17 Верасня (Тапалёўская, Перэца) і Савецкіх пагранічнікаў (Беластоцкая) зыходзяцца на плошчы Свабоды (Думская, Ратушная, Пілсудскага) і ўтвараюць аснову веернай планіроўкі. Паралельна ім праходзяць таксама вуліцы Карла Маркса (Мядовая, Славянская, Зыгмунтоўская) і частка вуліцы Леніна (Бульварны праспект, вул. Люблінскай уніі, пр. 17 Верасня). Папярочна размешчаны вуліцы Будзённага (Збірагоўская, Лістоўскага), Дзяржынскага (Крывая) і Астроўскага (Кароткая). Найбольш дэталёва захавалася першапачатковая планіроўка па вуліцах Гогаля і пр. Машэрава.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка