зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Будзённага, 25

Датаванне

1937 г.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы паралелаграмападобны ў плане аб’ем накрыты “плоскім” дахам. Ён адносіцца да класіцыстыруючага канструктывізма, т.зв. “палескага стыля”, аўтарам якога з’яўляецца М. Катовіч.

У траўні 1895 года Брэст-Літоўск напаткаў вялікі пажар, які амаль цалкам знішчыў цэнтр горада. Дзялка, дзе знаходзіцца сённяшні будынак, была “пустапарожняй” да канца 1930-х гг. У снежні 1937 г. уладальнік дзялкі Давід Готліб атрымаў зацверджаны магістратам праект двухпавярховага жылога дома, які быў распрацаваны вядомым брэсцкім архітэктарам Мікалаем Аляксандравічам Сінкевічам.

Будынак быў здадзены ў эксплуатацыю летам 1938 года, муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года.