Шыфр
112Е000002_113
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 56
Датаванне
кан. XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане аднапавярховы цагляны аб'ём накрыты высокім двухсхільным дахам. Пабудаваны на мяжы ХІХ - ХХ ст. уладальнікам прыватнай пераплётнай майстэрні па вул. Паліцэйскай (сучасная вул. Савецкая) Фількенштэйнам. Пасля Першай сусветнай вайны будынак належыў Арону Фількенштэйну, які ў 1926 г. прыбудаваў з паўночнага боку двухпавярховы жылы дом (пад сучасным № 54 па вул. К. Маркса).
25 кастрычніка 1949 г. Рашэннем гарвыканкама № 1164 будынак быў перададзены "Арцелі інвалідаў імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі". З 13 красавіка 1954 г. у будынку размяшчаўся інтэрнат арцелі "Кастрычніцкая рэвалюцыя". З канца 1960-х гадоў -- інтэрнат фабрыкі швейных спартыўных вырабаў Брэсцкага абласнога савета "Дынама", пазней -- беларуска-італьянскага сумеснага прадпрыемства "Дынама Праграм Брэст".