Шыфр
112Е000002_116
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Маркса К. 60/1
Датаванне
к. XIX ст.
Стыль
Цагляная архітэктура
Апісанне
Двухпавярховы мураваны будынак мае складаную Г-падобную форму плана і сіметрычны фасад, аднаскатны дах.
Забудова вуліцы вялася з сярэдзіны XIX стагоддзя. У дарэвалюцыйны перыяд на ёй размяшчаліся прыватныя дамы шляхетных гараджан, карчма, гасцініца і шэраг іншых, знакавых для горада, будынкаў. Не высветлена хто быў першым уладальнікам будынка па вуліцы Карла Маркса 60/1.
У выніку перапланіроўкі ў 1976 г. былі дэмантаваны печы, у доме праведзены цэнтральнае ацяпленне і газ, устаноўлены вадаправод і каналізацыя.
У 1991 і ў 2001 гадах былі выкананы перапланіроўкі, зменены металічный дах на шыфер, устаноўлены ванны i туалеты. Зараз у доме 10 кватэр. Дом абсталяваны газам, электрасвятлом i цэнтральнай каналізацыяй.