Шыфр
112Е000002_117
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2 пал. XIX ст.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Будынак уяўляе сабой складаны Г-падобны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам. У дом вядуць 3 уваходы: 2 з фасада, адзін са двара. Будынак носіць рысы позняга класіцызму.
2 студзеня 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны. Невядома пад якія патрэбы будынак выкарыстоўваўся ў перыяд акупацыі. Ускосныя звесткі старажылаў кажуць, што ў будынку размяшчалася структурнае падраздзяленне нямецкай разведкі, пад будынкам знаходзіўся шырокі склеп, засыпаны ў 1960-х гг.
У 1952 г. будынак належыў вайсковай часткі ВППП-25 (ваеннае лясніцтва). У 1972 г. у дом праведзена цэнтральнае ацяпленне, каналізацыя, вадаправод, газ. У 2014 г. быў рамонт, пасля якога будынак будзе перададзены ў арэнду ГУ “Баранавічскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”.