Шыфр
112Е000002_119
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 66
Датаванне
1928 г.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Двухпавярховы мураваны будынак мае складаную форму плана i сіметрычны фасад. Першапачаткова пабудаваны ў стылі “цаглянай архітэктуры”, пазней набыў рысы класіцызму. Першым, дакладна высветленым уладальнікам будынка па вуліцы Карла Маркса 66, перабудаванага ў 1928 годзе, з’яўляўся Зысман Абрам. Уваход у будынак жыхары дома ажыццяўляюць праз сем асобных уваходаў, прычым адзін з іх - гэта прыбудаваная з двара драўляная лесвіца, вядучая на другі паверх. На сённяшні дзень дом абсталяваны газам, электрасвятлом і цэнтральнай каналізацыяй.