Шыфр
112Е000002_120
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 67
Датаванне
1909 г.
Стыль
позні класіцызм
Апісанне
Будынак уяўляе сабой Г-падобны ў плане мураваны аб’ём, накрыты двухсхільным дахам. Завершаны развітым карнізам на сухарыках. Носіць рысы позняга класіцызму.
Пабудаваны ў 1909 годзе ўрачом Яўрэйскага шпіталю па вул. Піваваранай, тытулярным саветнікам Іцхокам Вульфавічам Шапіра. Частку будынка Шапіры арандаваў да Першай сусветнай вайны Гольдберг пад аптэчную краму “Гігіена”. Пасля вайны, напачатку 1920-х гадоў, будынак належыў Місіму Шапіра. У 1928-29 гадах новы ўладальнік Міндэл Шапіра зрабіў узмацненне фундаментаў і перакладку перамычак над дзвярнымі і аконнымі праёмамі па праекце брэсцкага архітэктара Мікалая Сінкевіча. Будынак з таго часу не перабудоўваўся. Сёння будынак выкарыстоўваецца пад жыллё і краму.