зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_122

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 74

Датаванне

к. ХІХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Быў сфарміраваны ў сярэдзіне ХІХ ст. Тады яго абмяжоўвалі вуліцы Мядовая (Карла Маркса), Беластоцкая (Савецкіх пагранічнікаў), Пачтовы завулак (Свярдлова). Будынак пабудаваны на мяжы ХІХ-ХХ стст. Віснеўскім.

У жніўні 1915 г. адступаючыя рускія войскі спальваюць Брэст-Літоўск і крэпасць. Страты кварталу № 21 склалі 40%. У 1919 г. горад адыходзіць да Польшчы. Вуліцы перайменаваны: Мядовая ў Зыгмунтоўскую, Пачтовы завулак - Тэатральная, Беластоцкая захавала сваю назву. 

Будынак нацыяналізаваны 2 студзеня 1940 г. Выкарыстоўваецца ў якасці шматкватэрнага жылога дому.