Шыфр
112Е000002_123
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 76
Датаванне
к. XIX ст.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак. Забудова вуліцы вялася з сярэдзіны XIX стагоддзя. У дарэвалюцыйны перыяд на ёй размяшчаліся прыватныя дамы шляхетных гараджан, карчма, гасцініца і шэраг іншых, знакавых для горада, будынкаў.
Квартал быў сфарміраваны ў канцы XIX стагоддзя, яго абмяжоўвалі вуліцы Мядовая (Карла Маркса), Беластоцкая (Савецкіх пагранічнікаў), Пачтовы завулак (Свярдлова), Крывая (Дзяржынскага).
Уладальнікам участку № 21-1 ў канцы XIX стагоддзя быў Рабіновіч, якім быў пабудаваны ансамбль з двух сіметрычна размешчаных аднапавярховых будынкаў (вул. Карла Маркса, №76 i №78).
У студзені 1940 г. дом быў нацыяналізаваны згодна з пастановай Часовага ўпраўлення горада Брэста ад 22 лістапада 1939 г. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваўся як жылы дом.
Па рашэнню Брэсцкага гарвыканкама № 154 ад 06.02.1951 г. будынак быў перададзены ва ўласнасць Гаркамхозу.
У выніку перапланіроўкі ў 1976 г. у доме праведзены цэнтральнае ацяпленне i газ, устаноўлены вадаправод і каналізацыя. У 1991 г. зменена ўнутраная планіроўка кватэр, у выніку яе ў доме 2 кватэры на 6 пакояў, ўстаноўлены ванны і туалеты.
На сённяшні дзень дом абсталяваны газам, электрасвятлом i цэнтральнай каналізацыяй.