зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_124

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 78

Датаванне

к. ХІХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой частку невялічкага ансамбля, які складаецца з двух аднапавярховых Г-падобных у плане будынкаў, накрытых двухсхільным дахам, злучаных на галоўным фасадзе аркай скразнога праезду ва ўнутраны дворык. Размешчаны ў квартале № 21 г. Брэста на дзялцы № 1. Квартал быў сфарміраваны ў сярэдзіне ХІХ ст. Тады яго абмяжоўвалі вуліцы Мядовая (Карла Маркса), Беластоцкая (Савецкіх пагранічнікаў), Пачтовы завулак (Свярдлова). У міжваенны час паўночны будынак належыў Рабіновіч Таўбе (упраўляючы Рабіновіч Мовша), паўднёвы будынак належыў Рабіновіч Рухлі, верагодна нашчадкам Рабіновіча.

Будынак нацыяналізаваны 2 студзеня 1940 г. Сёння гэта трохкватэрны жылы дом.