Шыфр
112Е000002_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Будзённага, 28
Датаванне
1924 г.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой паралелаграмападобны ў плане двухпавярховы з мансардай і мезанінам аб’ём накрыты стромкім двухсхільным дахам. Пад час рэканструкцыі 1960-х гадоў страчаны балконы другога паверха і балкон мезаніна. Вялікія вітрынныя вокны адсутнічаюць.
08.09.1994 будынак набыла вытворча-гандлёвая фірма “Алеся”, пераўтвораная 05.10.2000 ва Унітарна-камунальнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства “Алеся-Сэрвіс”, з 09.08.2008 - ААТ “Алеся-Сэрвіс”.
Будынак помнік неакласіцызму з рысамі “stylu dworkowego” і неабарока.