зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_131

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, пр. Машэрава, 44

Датаванне

1925 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы з мезанінам Г - падобны ў плане мураваны аб’ём са зрэзаным вуглом, накрыты невысокім вальмавым дахам. Больш доўгая левая частка будынка праходзіць па праспекту Машэрава і далучаецца да дому № 46. На першым паверсе знаходзяцца гандлёвыя памяшканні з праёмамі аконных вітрын з двух бакоў ад цэнтральнага ўвахода, які размешчаны на рагу праспекта Машэрава і вуліцы 17 Верасня. На другім паверсе з дваровага фасада размешчаны балконы з каванай агароджай.

У польскі час будынак на рагу вуліц Пераца, 49 (17 Верасня) i Ягелонскай, 16 (Машэрава) выкарыстоўваўся як польскі банк, з 1939 г. у ім былі размешчаны сем’і вайскоўцаў. У снежні 1940 г. дом быў нацыяналізаваны, ў гады Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваўся як жылы. У пасляваенныя часы будынак з жылымі кватэрамі знаходзіўся на балансе Гаркамгаса. 

Апошняя перабудова дома праводзілася ў 2011 г., калі акно на рагу дома было заменена на дзверы, аб’яднаны плошчы 2 кватэр першага паверха і прыстасаваны пад ганлёвыя памяшканні магазіна “Мадэсса”. Зараз засталіся 3 кватэры.