зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_132

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, пр-т Машэрава, 48

Датаванне

1931 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак уяўляе сабой прастакутны ў плане двухпавярховы мураваны аб'ём, накрыты двухсхільным дахам. На дваровым фасадзе прыбудаваны модуль лесвічнай клеткі. Першапачаткова, пасля Першай сусветнай вайны "пляц з руінай", які належыў спадчыннікам Беньяміна Вігдоравіча, ў 1920-х быў прададзены Шые-Нусем Бурштэнмахеру, а затым частка ўчастка з боку Ягелонскай-Малке Пепшыц і Эстэр Кроненберг. Пепшыц і Кроненберг выкупілі ў Л. Бірмана суседні ўчастак Ягелонска, 24а і пабудавалі ў 1931 годзе на новай "дзялцы" двухпавярховы жылы дом па праекце вядомага Пецярбургскага і Брэсцкага архітэктара Мікалая Катовіча.

Будынак муніцыпалізаваны ў 1940 г. У час Вялікай Айчыннай выйны і пасля яе выкарыстоўваўся як жылы.