зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_133

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, пр-т Машэрава, 50

Датаванне

1935 г.

Апісанне

Аб’ект, па адрасе праспект Машэрава, 50, складаецца з двух рознастылёвых будынкаў пабудаваных у часы Другой Рэчы Паспалітай : 1) Заходняя частка (раней Jagellonska-Zamojska, 28 wylot Krůtka, 11) уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём, накрыты двухсхільным дахам. У інтэр’еры захаваліся аўтэнтычныя: лесвіца, агароджа лесвіцы, аконныя краты лесвічных пляцовак. 2) Усходняя частка (раней ul. Dąbrowskiego, 119, rog Jagellonska-Zamojska, 30 wylot Krůtka, 13) уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. 

Машэрава, 50. Цяпер пад гэтым нумарам знаходзяцца два будынкі, якія належаць Міністэрству ўнутраных спраў. Пасля Першай сусветнай вайны вузкі "пляц" з двухпавярховай каменнай крамай у глыбіні ўчастка, які выходзіў на вуліцу Кароткую, 11 і належыў Залману Берласу, які пражываў у Варшаве. У 1930-х пляц купіў Hoax Хазан, які ў 1935 годзе пабудаваў на сваім участку трохпавярховы жылы дом у стылі канструктывізму па праекце вядомага польскага архітэктара-канструктывіста Яўгеньюша Пісьменьскага (заходні блок дома па Машэрава, 50). А таксама прыбудаваў две крамы, да ўжо наяўных ў двары.