Шыфр
112Е000002_135
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, пр. Машэрава, 54
Датаванне
кан. XIX - пач. XX ст.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой трохсекцыйны, трохпавярховы жылы дом, які раней складаўся з трох асобных будынкаў. На сённяшні дзень не высветлены ні ўладальнікі, ні аўтары праектаў. Верагодна, пад час Першай сусветнай вайны дамы былі значна пашкоджаны, паколькі Магістрат Брэста-над-Бугам пасля аднаўлення будынкаў гаспадарамі палічыў іх пабудаванымі нанава.
31 кастрычніка 1950 г., Рашэннем Брэсцкага гарвыканкама № 1193 будынкі перададзены Гаркамгасу і з часам пачалі лічыцца як адзіны жылы дом з памяшканнямі.
У будынку 8 аднапакаёвых, 5 двухпакаёвых, 5 трохпакаёвых i 1 чатырохпакаёвая кватэры.