зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_137

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Маякоўскага, 32

Датаванне

1923 г.

Апісанне

Забудова квартала № 37 пачала фарміравацца ў 1830-1840-х гг. Пасля пажараў 1895 і 1901 гг.  квартал адбудаваны фактычна зноў. Але ўжо тады аддавалася перавага мураваным будынкам. У жніўні 1915 г. адыходзячае рускае войска амаль цалкам знішчыла крэпасць і прыгажэйшыя мураваныя збудаванні горада. Квартал 37, згодна звестак магістрата 1921 г., пашкоджанняў не атрымаў і захаваў першапачатковую канфігурацыю.

На сённяшні час не высветлена забудова напярэдадні Першай сусветнай вайны. З канца 1920-х гг. у будынак пераехала гімназія імя Нямцэвіча, якая была ўтворана першым яе ўладальнікам Пятром Левіцкім у верасні 1922 г., як мужчынская сямігадовая гімназія. 

У 1939-1941 гг. пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў будынку гімназіі была размешчана школа-дзесяцігодка з выкладаннем на польскай мове. Пасля Вялікай Айчынная вайны школа зноў была адкрыта як польскамоўная. У пачатку 50-х г. у сувязі з масавым ад'ездам палякаў па шляху рэпатрыацыі школа была пераведзена на рускую мову выкладання. У 1957 г. пабудаваны вучэбныя майстэрні. 

З верасня 1975 г. на плошчах былой школы быў размешчаны міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі па 20 прафесіям вучняў 8-10 класаў сярэдніх агульна-адукацыйных школ горада. Зараз у будынку знаходзіцца Дзяржаўная установа адукацыі “Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі вучняў г. Брэста” аддзела адукацыі адміністрацыі Ленінскага раена г. Брэста.