Шыфр
112Е000002_139
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Маякоўскага, 42
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Двухпавярховы цагляны будынак прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Будынак быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя як аднапавярховая казарма для вайскоўцаў. Вядома, што ў польскі час уладальнікамі будынку былі браты Фуксман. У 1931 г. па праекту архітэктара А. Клечкоўскага будынак быў ім адноўлены. У 1939-1941 гадах пасля вызвалення Заходняй Беларусі і ў час Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваўся як казарма для войск. Пасля Вялікай Айчыннай вайны дом выкарыстоўваўся як адміністрацыйны, з 1946 г. на другім паверсе ў мезаніне былі размешчаны памяшканні бальніцы. У 1956 г. выканана перапланіроўка дома. У 2000-я гады была здейснена ўнутраная перапланіроўка кватэр. У 2013 г. КУП “ЖРЭУ г. Брэста” выкананы рамонт жылога дому з заменай даху. Зараз у доме 12 кватэр.