зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_14

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Будзённага, 47

Датаванне

1896 г.

Стыль

Позні класіцызм (“цагляны стыль”)

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам.

У ліпені 1895 г. уладальнік участка Ёсель Янкілевіч Гінгольд атрымаў праект на будаўніцтва двухпавярховага мураванага дома на чырвонай лініі вул. Збірагоўскай (Будзённага), які быў распрацаваны інжынерам Яшчальдам. 1 верасня 1895 г. на праект нанесена рэзалюцыя. Будынак уведзены ў эксплуатацыю 6 красавіка 1896 г. У студзені 1897 г. участкам валодалі Шымон Бер и Мошка Мошкавіч Кравецкі. У студзені 1910 г. гаспадаром будынка была Хая-Сара Іцкаўна Фрыдман. Вядома, што на гэты час, на першым паверсе, знаходзілася «Булочная Хомскаго Б.». Апошні ўладальнік будынка на верасень 1939 была Эстэра Фрыдман. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года.