зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_140

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Маякоўскага, 44

Датаванне

кан. ХІХ-пач. XX ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Будынак па вул. Маскоўскай быў пабудаваны як аднапавярховы жылы дом з мансардай і двума ўваходамі. У польскі час да будынка, з правага тарца, былі прыбудаваны 2 цагляныя аднапавярховыя прыбудовы з асобнымі ўваходамі. Драўляная лесвіца была размешчана ў прыбудове з правага боку ca двара і вяла ў кватэры на мансардны паверх.

У 1940 г. дом быў нацыяналізаваны згодна пастанове Часовага ўпраўлення горада Брэста ад 22 лістапада 1939 года. У час нямецка-фашысцкай акупацыі і да нашых дзён будынак выкарыстоўваўся як жылы. Афіцыйна ўладальнікам жылога дома па рашэнню выканкама гарадскога Савета дэпутатаў ад 06.02.1951 г. № 154 быў прызначаны Гаркамгас, потым перайменаваны ў Гаржылкіраўніцтва.

У 1978 г. печы ў будынку былі зруйнаваны і праведзена цэнтральнае цяпло, газ, вадаправод і каналізацыя, усталяваны санвузлы. У 1998 г. на другім паверсе была выканана перапланіроўка мансарды і надбудаваны другі паверх, аб’яднаны плошчы 2 кватэр, заменены вокны, са двара да прыбудовы быў дабудаваны аднапавярховы аб’ём з асобным уваходам ў кватэру на другі паверх. Зараз у будынку 4 кватэры - тры на першым паверсе i адна на другім.