зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_141

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Маякоўскага, 47

Датаванне

кан. XIX ст.

Апісанне

Двухпавярховы цагляны Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Ад вугла з правага боку да будынка, прымыкае трохпавярховы аб’ём з вальмавым дахам. 

Вядома, што ўладальнікам зямельнага участка быў Герш-Борух Хановіч Баркін. Пасля Першай сусветнай вайны і ўвахода горада Брэста ў склад Польшчы, у горад сталі вяртацца бежанцы, сярод якіх былі нашчадкі Боруха Баркіна. 

Участак быў падзелены паміж нашчадкамі Баркіна, якія ўступілі ў права валодання толькі ў пачатку 1930-х. З дакументаў Магістрата Брэста-над-Бугам вядома, што ў міжваенны перыяд дом не рэканструіраваўся і не рамантаваўся.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны згодна Пастанове Саўнаркома БССР «О муниципализации и национализации строений на территории западных областей БССР» (от 10.05.1940 г.) таму што меў больш за 113 кв. метраў плошчы.

У канцы 1950-х гадоў выканана перапланіроўка другога паверха, будынак стаў выкарыстоўвацца як жылы. У 1980-я гг. печы ў будынку былі зруйнаваны i праведзена цэнтральнае ацяпленне, устаноўлены газ, вадаправод, каналізацыя і санвузлы.  

У 2000-я гады ЖРЭУ зроблены рамонт даху. Была выканана ўнутраная перапланіроўка кватэр, сцены дома былі пафарбаваны. Зараз ў доме 12 кватэр.