зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_142

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1930 г.

Апісанне

Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Брэста, на перакрыжаванні цэнтральных вуліц Леніна і Міцкевіча. Разам з размешчаным насупраць будынкам на вул. Леніна, 16/1 стварае сіметрычную кампазіцыю. Узведзены ў распаўсюджаным ў той час стылі канструктывізму, для якога характэрны геаметрызм і графічнасць прарысоўкі архітэктурных аб'ёмаў і дэталяў. Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка фасадаў стрыманая. Вуглавая частка будынка скруглена.