зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_145

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28

Датаванне

1904 - 1905 гг.

Апісанне

Першапачаткова будынак гімназіі ўяўляў сабой П-падобны ў плане двухпавярховы аб’ём. Заснавана у 1865 г. у Брэсце як 4-класная прагімназія. Налічвала каля 160 навучэнцаў. У тым жа 1901 г. прагімназія пераўтворана ў гімназію. Складалася з 8 асноўных, 4 паралельных (1-4-ы класы) і падрыхтоўчага класаў. Колькасць навучэнцаў ад 450 да 520. Вывучаліся руская, французская, нямецкая, лацінская мовы, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка. У праграму ўваходзілі ўрокі па маляванні, чыстапісанні, музыцы, спевах і інш. Праваслаўны святар і ксёндз выкладалі Закон Божы, а законавучыцель іудзейскай веры - іудзейскае веравучэнне. Плата за навучанне ў гімназіі складала 55-65 руб., у падрыхтоўчым класе 50-60 руб. у год. На ўтрыманне гімназіі адпускалася ў год у залежнасці ад колькасці навучэнцаў: з дзяржаўнай казны 25-35 тыс. руб., з сум платы за навучанне 12-22 тыс., з гарадской казны - 300-800 руб. Зараз у будынку былой гімназіі размешчаны адзін з навучальных карпусоў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.