зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_146

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Пушкінская, 11

Датаванне

II пал. XIX ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Будынак уяўляе сабой Г-падобны ў плане двухпавярховы аб’ём, накрыты двухсхільным дахам.

Першым дакладна высветленым уладальнікам будынка ў 1911 годзе з’яўляўся Павел Новікаў, які пражываў тут з сям’ёю. На першым паверсе змяшчалася яго ўласная булачная. Частка будынка здавалася пад жыллё і крамы. Вярнуўшыся з бежанства ўжо ў новую дзяржаву, Новікаў выкарыстоўваў будынак у ранейшай якасці. У 1923 годзе П. Новікаў зрабіў рамонт будынка і змяніў праёмы першага паверху. У 1927 годзе ў будынка новы ўладальнік - Новікава Барбара. На той час у будынку змяшчаліся рэстаран “Бар” на две залы Юзафа Асоўскага, крама Юзафа Кашчалоўскага, крама Караля Скібіньскага, кантора i крама саўладальніка фірмы “D/H. TOWINKOL W BRZEŚCIU N/B” Юзафа Рахмялоўскага, кафэ-кандытарская Б. Новікавай, тканіна Я. Асоўскага, кандытарская крама Асоўскай, “Kiszki zwierzece” Мечык Мейяра, астатняя частка будынка выкарыстоўвалася пад жыллё. На сённяшні дзень саўладальнікамі будынка з’яўляюцца: КУВГП “Камбінат грамадскага харчавання”, ТАА “Рэдакцыя газеты “Вячэрні Брэст”, КПБУП “Брэсцкі гарадскі цэнтр архітэктуры і будаўніцтва”, КУП “ЖРЭУ”.