зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_149

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Пушкінская, 21

Датаванне

II пал. XIX ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Будынак былой жаночай гімназіі ўяўляе сабой Г-падобны ў плане, двухпавярховы мураваны аб’ём, накрыты двухсхільным дахам. Размешчаны на рагу вуліц Савецкая (Мільённая) і Пушкінская. Частку будынка займае КУП “Брэстаблкінавідэапракат”, у другой змяшчаецца жыллё i крамы. Першым, дакументальна вызначаным уладальнікам будынка лічыцца на мяжы XIX - XX стагодзяў нейкі Штокмар. У 1889 годзе (паводле публікацый у абласным друку) у сям’і настаўніка расійскай слоўнасці, верагодна, вышэйназванай навучальнай установы, нарадзіўся дзед вялікага савецкага паэта, акцёра, кампазітара i выканаўцы Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938-1980) - Уладзімір Сямёнавіч Высоцкі. 

Другой часткай будынка, якая сёння належыць СП ЗАТ “Мілавіца”, у міжваенны час валодаў Антоній Пашкевіч.