Шыфр
112Е000002_150
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Пушкінская, 22
Датаванне
1931 г.
Стыль
Канструктывізм з рысамі мадэрну
Апісанне
Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане трохпавярховы аб’ём з чатырохвугольным рызалітам лесвічнай клеткі на дваровым фасадзе. Захаваліся аўтэнтычныя балконы з каванымі агароджамі выкананымі ў стылі канструктывізму. Будынак пабудаваны ў стылі канструктывізму з рысамі мадэрну.
У 1915 годзе будынак спалены пры адступленні расійскімі войскамі. У 1920-х дзялка з руінай належыла мужу з жонкай Кубліцкім Ізраэлю i Хане, якія ў 1931 годзе будуюць на гэтым месцы двухпавярховы (мажліва двухпянтровы) даходны дом. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года. 29 жніўня 1950 года дом перайшоў гаркамгасу. З 1 ліпеня 1967 года будынак перайшоў на баланс СУ-2 трэста “Рэмбудмантаж” пад жыллё i кантору ўпраўлення. Арганізацыя неаднаразова перайменоўвалася: ДППБУП “Аб’яднанне Брэстаблсельбуд”, РУП “ЖКГ” аб’яднання “Брэстсельбуд”, ДУП “ЖКГ Брэстаблсельбуд”, з 4 верасня 2006 - ДУСБП “Брэсцкая СПМК-14”. Частку будынка арандуе ААТ "Рэстаран-Брэст”.