Шыфр
112Е000002_151
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Пушкінская, 23
Датаванне
1896 г.
Стыль
“Цагляны стыль”
Апісанне
Будынак па вул. Пушкінская, 23 рог Савецкай, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў «цагляным стылі» на ўчастку № 10, квартала № 37. Да Першай Сусветнай вайны будынак належыў Сямёну Сальнікаву. Пасля 1917 г. - Вітальду і Барысу Сальнікавым і іх сястры Марыі Зотавай праз давераную асобу Шуліма Мінкавіча. У лістападзе 1919 г. у будынку размясціўся магістрат. У жніўні 1920 г. - часовы павятовы рэвалюцыйны камітэт. У тым жа месяцы пасля адступлення Чырвонай Арміі будынак зноў заняў магістрат, які пазней пераехаў у іншы будынак. У 1925 годзе ўладальнік будынка Коршонбаўм Мендэль. Адказныя за прапіску Леў і Абрам Коршонбаўм.
Другі паверх адвялі Гарадскому цэнтру аховы здароўя, там жа месцілася медыцынская ўстанова для кормячых маці “Kropla mleka”. На першым паверсе знаходзілася найбуйнейшая ў Брэсце-над-Бугам крама канцтавараў былога рускага афіцэра Сакалова. З 1953 г., пасля рэканструкцыі, (разабрана мансарда, надбудаваны трэці паверх, склеп абсталяваны пад бамбасховішча) у будынку размясцілася стаматалагічная паліклініка.