зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_154

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Пушкінская, 33

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Апісанне

Высветлена, што будынак па сённяшняй вуліцы Пушкінскай, 33 пабудаваны да 1901 г. і да Першай сусветнай вайны належыў Хайму Эпштэйну, уладальніку гільзавай фабрыкі, як жылы дом. Уяўляў сабой Г-падобны ў плане высокі аднапавярховы мураваны аб'ём, які быў накрыты вальмавым дахам. Будынак меў магутны антаблемент складзены з разнастайных пасаў: дэнтыкулаў, “парэбрыка”, нішаў, карнізаў. Побач з будынкам меўся драўляны кіёск для продажу газіраванай вады. У пасляваенны час, будынак канчаткова страціў архітэктурную пластыку, быў надбудаваны другі паверх. Пабудаваны ў “цагельным стылі” часоў гістарызму (1860-1890-я гг.) ва ўмовах тэктанічнай сістэмы класіцызму. 

Сённяшні будынак на Пушкінскай, 35 выкарытоўваўся як і раней пад фабрыку папяросных гільзаў Хаімам Эпштэйнам, які жыў, па-ранейшаму, ва ўласным доме па вуліцы Пятроўска, 119 (пазней Стэфана Баторыя, 185). Акрамя таго, частку будынка арэндаваў Залескі Казімеж пад краму “Тытунёвыя вырабы”. У 1923-1924 гг. будынак гільзавай фабрыкі набыў Куперштэйн. Да 1928 г. будынак набыў Тыненбаўм Мейяр у Куперштэйна, уладальнік жылога дома і тыпаграфіі па вул. Капітана Стацкевіча 34 (40). Былы будынак фабрыкі Эпштэйнаў выкарыстоўваўся ў якасці прыбытковага дома.