Шыфр
112Е000002_155
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Пушкінская, 35
Датаванне
к. ХІХ ст.
Апісанне
Высветлена, што будынак па сённяшняй вуліцы Пушкінская, 65 пабудаваны да 1901 г. і да Першай сусветнай вайны належыў Хайму Эпштэйну, уладальніку гільзавай фабрыкі як прамысловы будынак. Першы паверх галоўнага фасада прарэзалі два высокіх прамавугольных акна і праём дзвярэй, над якімі знаходзіўся двухсхільны казырок. На другім паверсе аддзеленым міжпаверхавым карнізам знаходзіліся два арачных акна з прафіляванымі ліштвамі.
Выкарыстоўваўся як і раней пад фабрыку папяросных гільзаў Хаімам Эпштэйнам. Акрамя таго, частку будынка арэндаваў Залескі Казімеж пад краму “Тытунёвыя вырабы”.
Згодна дамавой кнізе ў будынку ў 1928 г. было 4 кватэры. 2 студзеня 1940 г. будынак муніцыпалізаваны. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалася пад жыллё і швейную майстэрню. Будынак перададзены Гаркамгасу, рашэннем гарвыканкама № 562-а ад 30 чэрвеня 1950 г.
З 1960-х гг. у будынку 6 кватэр; 4 - двухпакаёвыя, 2-трохпакаёвыя. У канцы 1990-х большасць кватэр прыватызавана.