зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_159

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 1

Датаванне

1897 г.

Стыль

Рысы канструктывізму і класіцызму

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы (у сярэдняй частцы па вул. Арджанікідзэ трохпавярховы) з атыкавым паверхам Г-падобны ў плане мураваны аб’ём са схільным дахам. Цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучана трохпавярховым с атыкавым паверхам рызалітам і завершана трохвугольным франтонам. Архітэктура будынкаў выкананых ў “палескі перыяд” творчасці архітэктара Мікалая Іванавіча Катовіча самастойная з’ява, асабісты “функцыяналізм Катовіча”, які злучыў у сябе рысы класіцызма, мадэрна і канструктывізму, ў той жа час не дысаніруючы ў новым канструктывісцкім асяроддзі.

Будынак (сёння гэта будынак філармоніі) уведзены ў эксплуатацыю ў 1924 годзе, пад паліцэйскім адрасам Садова, 8 (з 1929 - Садова, 14). Гэта было першае з адчыненых у міжваенным Брэсце-па-над-Бугам прадпрыемстваў, якое вырабляла гарэлачную прадукцыю для аптовага продажу.

У 1928 г. аднавіў дзейнасць «Państwowy Monopol Spiritusowy, Wytwórnia w Brzesciu-nad- Bugiem» (Дамброўскага, 1), які ў сярэдзіне 1930-х атрымаў назву “Państwowa wytwórnia Wódek №7”, цалкам выціснуў астатнія прадпрыемствы па вытворчасці алкагольных вырабаў. У верасні 1939 года прадпрыемства, разам з горадам перайшло да Савецкага Саюзу, як Брэсцкі гарэлачны завод. У 1941 годзе завод перайшоў да акупацыйнай адміністрацыі горада і прадоўжыў сваю працу, але ўжо на Трэці Рэйх. У 1942-43 гадах нават была здзейснена нейкая мадэрнізацыя прадпрыемства для павышэння прадукцыйнасці. Пасля вызвалення прадпрыемства перайшло ў вядзенне Наркамхарчпрама СССР.

Сёння РПУП Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод “Белалко” адзінае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь, якое ўжо больш за 30 гадоў паспяхова экспартуе сваю прадукцыю.