зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_162

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 11

Датаванне

1929 г.

Стыль

“Польскі” функцыяналізм

Апісанне

Па праекце будынак уяўляў сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане каменны аб'ём, накрыты нізкім двухсхільным дахам, які схаваны за ступеньчатымі шчытамі бакавых фасадаў. Размешчаны ў гістарычным квартале № 48, на дзялцы № 5. Пасля Першай сусветнай вайны дзялка належыла Яну Шлыкаву - уладальніку будаўнічага прадпрыемства "Szłyków Jan і Ska", якое знаходзілася па вул. Сенкевіча, 42. 

Выкарыстанне будынка ў міжваенны час не высветлена. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года, у час акупацыі будынак вярнулі былому гаспадару. У 1944 годзе будынак зноў муніцыпалізавалі. 

У 1952 годзе будынак быў аддадзены на баланс гаркамгаса, у 1967 годзе перададзены на баланс Брэсцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў. З 02.12.1997 года будынак належыць Брэсцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі. Сёння тут змяшчаецца Брэсцкі аддзел унутраных спраў па транспарце Упраўлення ўнутраных спраў па транспарце МУС Рэспублікі Беларусь.