Шыфр
112Е000002_163
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 13
Датаванне
сяр. XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Былы гарадскі асабняк пабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя ўладальнікам з даўнейшага дваранскага роду, былым двойчы Брэсцкім павятовым правадыром дваранства Паўлам Ягмінам.
2 студзеня 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд акупацыі г. Брэста, будынак выкарыстоўваўся пад патрэбы вермахта. Ускосныя звесткі старажылаў кажуць, што ў будынку размяшчалася структурнае падраздзяленне нямецкай вайсковай часткі.
Пасля вызвалення горада 28.07.1944 г. будынак не меў пашкоджанняў. Па рашэнню Брэсцкага гарсавета дэпутатаў ад 31.10.1950 г. № 1193 уладальнікам будынка быў вызначаны Гаркамгас.
У 1997 г. выканана перапланіроўка памяшканняў. Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 11.06.2001 № 292 будынак быў перададзены ў аператыўнае кіраўніцтва ўстанове аховы здароўя “Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер”.