Шыфр
112Е000002_168
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 29
Датаванне
ХІХ ст. - пач. ХХ ст.
Апісанне
Будынак гімназіі ўяўляе сабой Г-падобны ў плане, двухпавярховы мураваны аб'ём, накрыты двухсхільным дахам, размешчаны на рагу вуліц Савецкая (Мільённая) і Пушкінская. Частку будынка займае КУП “Брэстаблкінавідэапракат”, у другой змяшчаецца жыллё і крамы. Будынак мае высокі цокаль. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Праектныя чарцяжы будынка былой гімназіі на сённяшні чac ў архівах не выяўлены.
Першым, дакументальна вызначаным уладальнікам будынку лічыцца на мяжы XIX — ХХ стагоддзяў нейкі Штокмар. У гэты перыяд, гістарычны квартал № 36, дзе размешчаны будынак абмяжоўвалі наступныя вуліцы: Пушкінская, Узнясенская (Камсамолъская), Мільённая (Савецкая), Маскоўская (Maякоўcкara). Жаночы чатырохкласны пансіён Жуковіч вядомы з 1880-x гадоў. У 1899 г. чатырохкласны жаночы пансіён Жуковіч пераўтвораны у 7-мі класны. 1 ліпеня 1904 года 8-мі класны жаночы пансіён Жуковіч пераўтвораны ў жаночую Урадавую гімназію.
Вядома, што акрамя гімназіі ў пачатку ХХ ст. на першым паверсе будынка змяшчаліся: аптэкарская крама Гржэгаржэўскага (пазней Стржэмінскай), прыватная пераплётная майстэрня Прахніцкага, цырульня Міллера - “Зыгмунд”, са спецыялізаваным дамскім салонам, цукерня і інш.
У жніўні 1915 года адступаючыя расійскія войскі спальваюць горад Брэст-Літоўск. Настаўнікі і выхаванкі гімназіі, як і астатняе насельніцтва горада, пераўтварыліся ў бежанцаў. Пасля Першай сусветнай вайны частка будынку жаночай гімназіі прыстасавана пад кінематограф, другая частка пад жыллё з крамамі на першым паверсе. Кінатэатр “1 Мая” быў заснаваны 16 лістапада 1939 г. Першым дырэктарам кінатэатра быў Дродзін Я. Л., бухгалтар – Штатман Л. О.