Будынак

Шыфр

112Е000002_174

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 51 (вул. Гогаля, 53)

Датаванне

1939 г.

Апісанне

Будынак уяўляе сабой трохпавярховы Г - падобны ў плане мураваны аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Першапачаткова быў пабудаваны ў стылі эклектыкі. 

Дом быў пабудаваны толькі ў 1939 г., а першапачаткова на гэтым месцы ў 1926 г. быў пабудаваны аднапавярховы драўляны жылы дом, уладалькам якога з’яўляліся муж і жонка Заблуд Мацяс і Злата. Па праекце будынак меў дзве вежы з купаламі на вуглу вуліц Дамброўскага і Касцюшкі (зараз вул. Гогаля) і на заходнім вуглу па вул. Касцюшкі. Па праекце, на першым паверсе, былі запраектаваны пакоі дзеля патрэб фатаграфічных, на другім паверсе - дзве крамы i кватэра. 

У 1940 г. інжынер “Белдзяржпраект” НККГ БССР С. Юзэрчык распрацаваў праект рэканструкцыі будынка пад фотаарцель. Мабыць рэканструкцыя будынка была скончана ў 1941 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак знаходзіўся на тэрыторыі яўрэйскага гета і выкарыстоўваўся пад жыллё. З 40-х гадоў і да гэтага часу будынак эксплуатуецца пад жыллё. На першым паверсе памяшканні арэндуюцца пад крамы, аптэку.