Шыфр
112Е000002_175
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 53
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ ст.
Апісанне
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад сіметрычны. У гады Першай сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны і ў 1920-х гадах быў рэканструяваны і надбудаваны трэці паверх па праекце архітэктара Сінкевіча. Па гістарычных звестках першымі ўладальнікамі адноўленага будынка былі Вульф Сіроцкі і Давід Каладыцкі ў 1926 годзе. 56% плошчы будынка адводзілася пад жыллё, астатняя частка пад офісы.
У 80-х гг. печы ў дамах былі разабраны і праведзена цэнтральнае ацяпленне, вадаправод і каналізацыя. У 2000 годзе скразны праезд у двор быў пераабсталяваны ў нежылое памяшканне. З 1940-х гадоў і да гэтага часу будынак не эксплуатуецца пад жыллё.