Шыфр
112Е000002_177
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак прадстаўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам. Пасля Першай сусветнай вайны будынак (або магчыма тое, што ад яго засталося) належыў уладальніку крамы жаночай канфекцыі - гатовых сукенак, і меў адрас Дамброўскага, 49 (пазней 53).
У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці захавалася два праекты рэканструкцыі будынка. Адзін выкананы невядомым архітэктарам, і зацверджаны магістратам у сакавіку 1929 г. і праект архітэктара Мікалая Сінкевіча, зацверджаны магістратам у красавіку 1929 г. Рэканструкцыя будынка скончана вясной 1930 г. Супастаўленне абодвух праектаў з натурай дазваляе зрабіць выснову, што за аснову быў прыняты праект М. Сінкевіча.