зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000002_179

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкая, 61

Датаванне

1931 г.

Стыль

Рысы мадэрну і класіцызму

Апісанне

Будынак уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём са схільным дахам, які схаваны за атыкам. На першым паверсе змяшчаліся дзве крамы, вестыбюль з лесвіцай на другі паверх, двухпакаёвая кватэра з кухняй, ванным пакоем, туалетам, два браніраваных сховішча і памяшканне аховы. Другі паверх займалі: аперацыйная зала, каса, кантора, кабінет дырэктара, зал пасяджэнняў, пакой кур’ера, два туалета. Будынак носіць рысы пераходнага перыяду ад класіцызму да каструктывізму. 

Будынак “Народнага яўрэйскага банку” па сённяшняй вуліцы Савецкая, 11 быў узведзены ў 1931 годзе па праекце вядомага пецярбургскага (а потым і брэсцкага) архітэктара Мікалая Катовіча. Да таго часу (з 1919 года) банк змяшчаўся ў драўляным будынку на рагу вуліц Дамброўскага і Сенкевіча (сёння на гэтым месцы ювелірная крама “Жамчужына”). Новы будынак быў пабудаваны на месцы зруйнаванага ў Першую сусветную вайну мураванага жылога дома. Вядомы Прэзідэнт установы - Памеранец Самуэль. Цікава, што ў 1930-ым годзе банк налічваў 2555 кліентаў, а пасля пераезду ў 1931 - толькі 2100. Будынак нацыяналізаваны 22 верасня 1939 г., ў ім размясціўся камунальны банк. Пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся Брэсцкай абласной канторай “Белкамунбанка”, затым “Будбанкам”. 5 чэрвеня 1959 г. пастановай СМ БССР №400, будынак перададзены на баланс Гаркамгаса. Будынак уяўляе сабой значную гісторыка-культурную каштоўнасць для горада.